Растим маленького патриота

Нравственно - патриотическое воспитание

Патриотическое воспитание в учреждении дошкольного образования обеспечивает планомерную и последовательную передачу исторического и социального опыта белорусского народа, воспитание уважения и гордости к государственным символам Республики Беларусь. Интерес ребенка к изучению такого объемного материала в значительной мере зависит от содержания образования. Поэтому патриотическое воспитание не просто реализуется  традиционными методами образования, а черпает источники из педагогических идей белорусского народа, в основе которых культ человека, культ высокой морали и красоты, культ доброты. Тогда эмоционально-познавательные впечатления ребенка мотивируют к овладению родным языком, соблюдению народных и государственных традиций, стремление приобщаться к белорусской культуре. Таким образом, патриотическое воспитание реализует потребность в качествах, генетически присущих ребенку. Патриотические качества  характерны только человеку, и чем выше уровень овладения ими, тем выше уровень познавательной организации, тем выше эта генетически предопределенная тяга к познанию социума, потребность его обогащать результатами своих знаний и своего труда.

Цель патриотического воспитания детей направлена на формирование первоначальных представлений о родном крае, уважительного отношения к ним, воспитание нравственности, патриотических чувств, гражданственности, трудолюбия,  приобщение к национальным ценностям, национальным культурным традициям,  сопричастности к современным событиям.

Реализация содержания патриотического воспитания дошкольников обеспечивает формирование у них нравственных норм и приобретение социального опыта, готовности к успешному переходу на следующий уровень образования.

Задачи патриотического воспитания дошкольников определены в Учебной программе дошкольного образования:

развивать:

- осознание своей принадлежности к семье, детской группе, обществу в целом;

- интерес к родственным отношениям, к истории своей семьи;

- чувство симпатии, эмоциональной привязанности, доверия в общении со сверстниками;

- умение осознавать себя во времени (в настоящем, прошлом и будущем);

- интерес к социальной действительности: к труду взрослых, труду своих родителей; к взаимоотношениям людей разных профессий;

- гуманное отношение ко всему живому, развитие потребности в познании природы и бережного отношения к ней;

- любознательность к понятию "Родина" (местом, где родился человек, где живут его родные), достопримечательностям своего города, поселка, государства;

- активное  участие во всех видах детской деятельности;

формировать:

- адекватные представления о себе, о других;

-осознание себя как члена детского общества;

- интерес к своему внешнему облику и внутреннему миру;

- сопричастность к современным событиям, первоначальные представления о национальных культурных традициях;

- национальное самосознание;

- знания о  государственной символике (флаг, гимн, герб), животных, птицах, деревьях, цветах, которые могут являться символами белорусского государства (сосна, зубр, аист, цветок льна, клевера, василек);

- чувства нравственной, эстетической и экологической культуры;

- самостоятельность в разнообразных жизненных ситуациях;

воспитывать:

- интерес, внимание и доброжелательное отношение к окружающим;

- гуманные отношения, эмоциональную привязанность и доверие к близким взрослым и сверстникам;

- интерес к национальным и общечеловеческим ценностям, культурным традициям народа;

- патриотические чувства, гражданственность;

- чувства любви к родному краю и гордость за него;

- лучшие нравственные качества белорусов: доброту, отзывчивость, трудолюбие, гостеприимство, честность и др.;

- уважение к этническим признакам жителей Республики Беларусь, языку белорусов.

Процесс патриотического воспитания в учреждениях дошкольного образования организуется с учетом принципов:

- гуманизации образовательного процесса в учреждении дошкольного образования, предусматривающий равноправие и взаимоуважение участников образовательного процесса;

- культурной традиционности, предполагающий патриотическое воспитание в духе исторических, культурных традиций народа, его языка и обычаев;

- постепенности и непрерывности, который предполагает, что патриотическое воспитание проходит ряд этапов, постепенно усложняется его содержание, корректируются направления развития нравственных качеств личности и обеспечивается их преемственность;

- комплексности и интеграции, согласно которому образовательный процесс рассматривается как единая целостная система, обеспечивающая целенаправленное взаимодействие педагогов учреждения дошкольного образования, семьи, работников музеев, библиотек и др. Интеграция осуществляется на основе комплексного подхода к планированию.

Источник:https://adu.by/ru/

Консультацию составили воспитатели дошкольного образования: Макаль А.Н.

свернуть

Дыдактычныя гульні для дзяцей дашкольнага ўзросту па матэрыялах беларускіх народных казак

«Дапамажы гаспадыні» Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў, увагі, зрокавага і тактыльнага ўспрымання. Змест: Выхавальнік раздае дзецям скрыначкі з бобам і гарохам і тлумачыць, што боб і гарох рассыпаліся і змяшаліся. Трэба разабраць боб і гарох асобна. Дзеці разбіраюць боб і гарох у розныя скрыначкі.

«Завяжы вузельчык» Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў. Змест: Выхавальнік прапануе дзецям завязаць вузельчыкі на вяровачцы. «Марозныя ўзоры» Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў, уяўлення, уважлівасці, самастойнасці, творчых здольнасцей. Змест: Дзецям прапаноўваюць намаляваць да хаткі быка і яго сяброў акно з марознымі ўзорамі.

«Абвядзі шаблоны і заштрыхуй» Мэта: развіццё маторыкі дробных мышцаў, падрыхтоўка кісці рукі да пісьма, развіццё мовы, навыка размяшчаць малюнкі на аркушы паперы, выхаванне засцяроджанасці. Змест: Дзецям даюць аркушы паперы і шаблоны жывёл – персанажаў казкі. Дзеці павінны правільна размясціць шаблоны на аркушы паперы, абвесці іх і заштрыхаваць па заданню выхавальніка. Затым дзеці расказваюць урывак з казкі пра тую жывёлу, выяву якой заштрыхавалі.

«Параўнай» Мэта: выхаванне ўвагі, развіццё ўмення параўноўваць прадметы па даўжыні, шырыні, развіццё мовы, успрымання. Змест: Выхавальнік прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх «ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні. Па заданню выхавальніка дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую доўгую, сярэднюю. Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць: «Гэта дарожка самая кароткая, гэтая – даўжэйшая, а гэтая – самая доўгая». Гэтак жа дзеці параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць і называюць доўгія, кароткія, шырокія і вузкія прадметы, якія загадзя прынесены выхавальнікам у групавы пакой.

«Высокі – нізкі» Мэта: выхаванне ўвагі, паляпшэнне ўспрымання, фарміраванне навыка параўноўваць прадметы па вышыні, развіццё мовы, маторыкі дробных мышцаў рукі. Змест: Дзецям прапануюць пабудаваць з лічыльных палачак ці палосак паперы хаткі: для зайчыка – нізкую, для лісіцы – высокую. Затым дзеці расказваюць, якія хаткі пабудавалі для зайчыка і лісіцы, параўноўваюць іх. Па заданню выхавальніка дзеці называюць вядомыя ім нізкія і высокія прадметы.

«Можна есці ці не?» Мэта: Замацаванне ўяўленняў аб прадуктах харчавання, развіццё слыхавой увагі, кемлівасці, лагічнага мыслення, выпрацоўка хуткай рэакцыі на слова. Змест: Пры рабоце з казкай «Каток – залаты лабок» прапанаваць дзецям гульню на адрозненне прадуктаў харчавання ад іншых прадметаў. Для гэтага выкарыстоўваюць як прадукты харчавання, так і карткі з іх відарысамі. Дзеці павінны разгледзець усе прадукты або іх выявы, назваць іх. Затым выхавальнік паказвае і называе прадмет, дзеці на прадукт харчавання пляскаюць у далоні, на другія прадметы – топаюць нагамі.

«Хто знойдзе, няхай возьме» Мэта: замацаванне ўяўленняў пра матэрыял, з якога зроблены прадмет, актывізацыя слоўніка, развіццё звязнай мовы, выхаванне ўважлівасці, кемлівасці. Змест: Пры рабоце з казкай «Піліпка-сынок» дзецям прапануюць адшукаць у пакоі для гульні прадметы, зробленыя з дрэва, пластмасы, гумы і іншага матэрыялу. Дзеці шукаюць прадмет, называюць яго, прыдумваюць і расказваюць пра яго невялічкае апавяданне, паведамляюць, з якога матэрыялу ён зроблены.

«Што ёсць у коціка?» Мэта: развіццё зрокавага ўспрымання, звязнай мовы, замацаванне ўяўленняў аб частках цела жывёл, выхаванне настойлівасці ў вырашэнні задачы, засцяроджанасці. Змест: Дзецям прапаноўваецца цацка-коцік ці картка з відарысам коціка. Дзеці разглядваюць цацку-коціка, а затым называюць, якія часкі цела ў коціка ёсць. Такую ж гульню можна праводзіць, выкарыстоўваючы вобразы іншых жывёл – персанажаў казак.

«Раскладзі па велічыні» Мэта: актывізацыя слоўніка і развіццё звязнай мовы, выпрацоўка ўмення параўноўваць прадметы па велічыні на вока або шляхам накладвання, выхаванне ўвагі, паляпшэнне ўспрымання велічыні прадмета. Змест: Дзеці разглядаюць плоскасныя фігуркі герояў казкі «Муха-пяюха», параўноўваюць іх і раскладваюць па велічыні ўрад: хто за каго большы. Напрыклад: воўк, заяц, вавёрка, жабка, мышка, муха. Затым дзеці расказваюць, чаму яны так размясцілі герояў казкі. Гэту гульню можна праводзіць на матэрыяле іншых казак.

«Складзі карцінку» Мэта: развіццё прасторавай арыенціроўкі, мовы, умння бачыць цэласнасць вобраза, выхаванне ўвагі. Змест: Пры рабоце над казкай «Сынок з кулачок» прапанаваць дзецям скласці з чатырох частак разразныя карцінкі поля, луга, лесу. Дзеці складаюць карцінкі, паведамляюць, што ў іх атрымалася, расказваюць пра раслінны і жывёльны свет таго асяроддзя, якое атрымалася на карцінцы.

«Хто першы назаве?» Мэта: актывізацыя слоўніка, развіццё зрокавай і слыхавой увагі, звязнай мовы. Змест: На фланелеграфе ў радок размяшчаюцца відарысы герояў казак. Выхавальнік дамаўляецца з дзецьмі, адкуль яны будуць пачынаць лічыць відарысы (злева направа). Затым некалькі разоў пляскае ў далоні. Дзеці лічаць колькасць хлапкоў, знаходзяць відарыс, які стаіць на ўказаным месцы, і называюць яго, расказваюць аб ім невялічкі ўрывак з казкі. Выйграе тое дзіця, якое першым назвала відарыс.

«Каго не стала?» Мэта: выхаванне ўвагі, кемлівасці, развіццё памяці, актывізацыя слоўніка. Змест: На фланелеграфе выхавальнік размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць. Па сігналу выхавальніка дзеці заплюшчваюць вочы, а выхавальнік убірае з фланелеграфа якую-небудзь карцінку. Дзеці расплюшчваюць вочы і адгадваюць, каго не стала з казачных герояў. Гульню можна паўтарыць некалькі разоў, хаваючы кожны раз іншых герояў казкі.

«Што змянілася?» Мэта: выхаванне ўвагі, кемлівасці, развіццё памяці, мовы, актывізацыя слоўніка. Змест: На фланелеграфе выхавальнік размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць парадак із размяшчэння. Па сігналу выхавальніка: «Ноч» – дзеці заплюшчваюць вочы, «спяць». За гэты час выхавальнік мяняе парадак размяшчэння відарысаў. Па сігналу: «Дзень» – дзеці расплюшчваюць вочы, уважліва глядзяць на фланелеграф і тлумачаць, якія там адбыліся змены.

«Назаві адным словам» Мэта: замацаванне ў мове дзяцей слоў, што абазначаюць агульныя паняцці, актывізацыя слоўніка, развіццё лагічнага мыслення, кемлівасці. Змест: Выхавальнік выкладае карткі з выявамі прадметаў. Дзеці разглядваюць іх, называюць намаляваныя прадметы. Затым выхавальнік просіць назваць гэтыя прадметы адным словам. У залежнасці ад зместу казкі гэта могуць быць наступныя заданні: - воўк, ліса, заяц … – дзікія жывёлы; - сабака, кот, каза … – свойскія жавёлы; - верабей, сарока, галка … – птушкі; - курыца, певень, гусь … – свойскія птушкі; - дуб, клён, бяроза … – дрэвы і г.д. У старэйшай групе карткі могуць не выкарыстоўвацца. Замест іх выхавальнік проста называе прадметы.

«Хто жыве ў казцы?» Мэта: развіццё ўвагі, памяці, звязнай мовы, хуткасці мыслення, актывізацыя слоўніка. Змест: Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Выхавальнік дае дзецям разгледзець карцінкі, а затым просіць назваць персанажаў той казкі, якую слухалі на занятку, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

«Хто дзе жыве?» Мэта: замацаванне ўяўленняў пра дзікіх і свойскіх жывёл, развіццё лагічнага мыслення, памяці, ўвагі. Змест: На фланелеграфе выхавальнік размяшчае карцінкі з відарысамі хаты і лесу. Дзецям раздаюцца відарысы дзікіх і свойскіх жывёл. Дзеці па чарзе падыходзяць да фланелеграфа і размяшчаюць відарысы: дзікіх жывёл – каля лесу, свойскіх – каля хаты, тлумачачы пры гэтым, чаму яны так зрабілі.

«Назаві насякомых» Мэта: замацаванне ўяўленняў пра насякомых, развіццё памяці. Змест: Пры рабоце над казкай «Пчала і муха» выхавальнік паказвае дзецям відарысы насякомых і іншых жывых істот. Затым прапаноўвае назваць насякомых і пазнаць іх па картках.

«Не памыліся» Мэта: актывізацыя слоўніка, лагічнага мыслення, увагі, кемлівасці, замацаванне ўяўленняў пра дзікіх і свойскіх жывёл. Змест: Дзеці стаяць у крузе, перакідваючы мяч. Той, хто кідае мяч, называе дзікую ці свойскую жывёліну. Той, хто мяч злавіў, павінен сказаць, дзе яна жыве: у лесе ці побач з чалавекам.

«Палічы» Мэта: вучыць дзяцей правільна дапасоўваць назоўнікі да лічэбнікаў, практыкаваць у лічэнні да 10, у суаднясенні лічбы і колькасці прадметаў, развіваць лагічнае мысленне дашкольнікаў. Змест: Для гэтай гульні патрэбны карткі з лічбамі ад 1 да 10 і наборы розных прадметаў па 10 штук, напрыклад: 10 зайчыкаў, 10 коцікаў, 10 каласкоў, у залежнасці ад зместу казкі. Выхавальнік прапануе дзецям палічыць прадметы, правільна суадносячы назоўнікі і лічэбнікі, называць лічбы на картцы і адлічваць такую ж колькасць прадметаў.

«У якой печы які хлеб пяклі?» Мэта: замацаванне ўяўленняў пра геаметрычныя фігуры, развіццё ўмення суадносіць прадметы па велічыні, развіццё назіральнасці, ўвагі, лагічнага мыслення. Змест: Дзецям раздаюць «печы» – квадраты рознай велічыні і «хлеб» – кругі, таксама рознай велічыні. Выхавальнік тлумачыць, што вялікі «бохан» пяклі ў вялікай «печы», маленькі «бохан» – у маленькай «печы». Затым просіць дзяцей правільна падабраць «боханы хлеба» да «печаў», у якіх пяклі «хлеб», растлумачыць свій выбар.

«Скажы наадварот» Мэта: абагачэнне мовы словамі-антонімамі, развіццё звязнай мовы, кемлівасці, мыслення, выхаванне ўвагі. Змест: Выхавальнік вымаўляе слова і кідае каму-небудзь з дзяцей мяч. Дзіця, злавіўшы мяч, павінна ў адказ назваць слова, процілеглае па значэнню. Напрыклад: высокі – нізкі, уперад – назад, дзень – ноч, цёплы – халодны і г.д.

«Паштальён прыносіць пісьмы» Мэта: развіццё звязнай мовы, мыслення. Змест: Паштальён раздае дзецям канверты, у якіх ляжаць карткі з відарысамі персанажаў казкі. Дзеці павінны расказаць урывак з казкі з удзелам гэтых персанажаў.

 

свернуть

Правілы праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Гучыць урачыста, як водгукі славы,

Гімн нашай вячыстай цудоўнай Дзяржавы...

Гімн свету сцвярджае, што любім мы працу,

А шлях наш лунае да радасці, шчасця.

Пад гукамі Гімна я моўчкі клянуся

Сапраўдным быць сынам маёй Беларусі!

Міхасъ Пазнякоў

Добры дзень, паважаныя бацькі. Сёння хочацца павясці з вамі  размову пра тое, як вучыць дзяцей паводзіць сябе пры гучанні Дзяржаўнага гімна. Але давайце спачатку пазнаёмімся з гісторыяй гімна.

Дзяржаўны гімн — гэта самы хвалюючы кожнае сэрца сімвал краіны, узвышаная песня пра народ. Мелодыя простая, добра запамінаецца.

Яшчэ ў старажытныя часы людзі, ахопленыя агульным пачуццём радасці, — падчас вялікіх святаў, перамог над ворагам ці пры пазбаўленні ад якой-небудзь павальнай хваробы, засухі, паводкі і пажараў, заканчэння сонечнага зацьмення — спявалі агульную песню ці, можа быць, малітву.

Гэтую ж песню яны спявалі, калі выпраўляліся ў паход на ворага, і песня яднала іх агульнай надзеяй і верай у сілы народа.

Прататыпам сучаснага гімна быў гімн Беларускай ССР.

Паэт Уладзімір Іванавіч Карызна (1938), лірык і песеннік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, атрымаў перамогу ў конкурсе: ягонаму тэксту гімна, у якім выкарыставаны фрагменты ранейшага тэксту гімна, напісанага Міхасём Мікалаевічам Клімковічам (1899—1954), журы аддало перавагу.

Словы гімна павінен ведаць кожны змалку.

У Палажэнні аб Дзяржаўным гімне Рэспублікі Беларусь гаворыцца, што гімн з’яўляецца сімвалам дзяржаўнага суверэнітэту і выконваецца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым ці ў іншым вакальным ці інструментальным варыянце.

Дзяржаўны гімн выконваецца ў адпаведнасці з зацверджаным тэкстам і музыкальнай рэдакцыяй (нотамі) пры ўступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на пасаду — пасля прынясення ім прысягі, пры адкрыцці і закрыцці сесій палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пры сустрэчах і праводзінах афіцыйных дэлегацый замежных краін, пры ўшанаванні нашых спартсменаў-пераможцаў, у тым ліку і за мяжой, пры правядзенні воінскіх рытуалаў, а таксама з нагоды разнастайных урачыстасцей, прысвечаных дзяржаўным святам.

I калі гучыць галоўная песня краіны, слухаць яе трэба стоячы, прычым мужчыны абавязаны зняць галаўны ўбор. У вакальна-харавым варыянце выконвання неабходна праслухаць гімн ад пачатку да канца: усе тры куплеты. У аркестровым выкананні дапускаецца праслухванне толькі часткі гімна – адзін куплет і прыпеў. Пасля праслухвання не трэба пляскаць у далоні. Можна спакойна прысесці.

Няхай лунаюць над намі нашы слаўныя сцягі! Няхай асвятляе наш шлях Дзяржаўны герб краіны! Няхай гучаць заклікальныя словы і ўрачыстая музыка нашага велічнага гімна!

Мы, беларусы – мірныя людзі,

Сэрцам адданыя роднай зямлі,

Шчыра сябруем, сілы гартуем

Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Разам з братамі мужна вякамі

Мы баранілі родны парог,

У бітвах за волю, бітвах за долю

Свой здабывалі сцяг перамог!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

 

Дружба народаў – сіла народаў –

Наш запаветны, сонечны шлях.

Горда ж узвіся ў ясныя высі,

Сцяг пераможны – радасці сцяг!

 

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,

Слаўся, народаў братэрскі саюз!

Наша любімая маці-Радзіма,

Вечна жыві і квітней, Беларусь!

свернуть

Святы і абрады беларусаў

СВЯТЫ – сукупнасць звычаяў і абрадаў. Узніклі ў першабытнам грамадстве. Былі звязаны з каляндарным (гуканне выясны, грамніцы) ці зямельнымі цыкламі. Падзяляюцца на рэлігійныя, сінкрэтычныя і безрэлігійныя. Рэлігійныя святы – царкоўныя, у прыватрасці хрысціянскія (раство Хрыстова). Сінкрэтычнымі святамі (мелі рэлігійныя і безрэлігійныя элементы) былі традыцыйныя каляндарная народныя святы (каляды, масленіца, купалле і інш.). Да безрэлігійнай часткі народных свят належылі шматлікія гульні, асабліва на каляды, масленіцу, купалле. У час народных свят спявалі народна-каляндарныя і сямейныя песні, выконвалі творы народнай харэаграфіі. У народна-каляндарных святах, асабліва ў калядах, ёсць элемент Народнага тэатра, а рэлігійныя элементы звязаны са старажытна абрадавымі дзеяннямі. Значная частка рэлігійных элементаў з'явілася пад уплывам царквы, якая да народных свят прымыкоўвала хрысціянскія (да каляд раство Хрыстова, да валачобнага свята – Вялікдзень, да купалля – свята Іаана Прадцеча). У другой палове 19 ст.- пачатку 20 ст. роля рэлігійных элементаў у народных святах паступова змяншалася. Некаторыя з іх, асабліва старыя абрадавыя дзеянні, сталі безрэлігійнымі тэатралізаванымі дзеяннямі, святочнай забавай.

 АБРАДЫ – сукупнасць традыцыйных умоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабой, іх паводзены ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. Абрады – састаўная частка традыцыйна-бытавой культуры народа. Утрымліваюць у сабе элементы песеннага, харэаграфічнага, драматычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Зарадзіліся ў першабытным грамадстве, калі людзі імкнуліся заклінаннямі ўздзейнічаць на незразумелыя з'явы прыроды.

Абрады былі звязаны з гаспадарчай дзейнасцю, бытавымі ўмовамі, грамадскімі адносінамі і падзяляліся на каляндарна-вытворчыя (земляробчыя, паляўнічыя, жывёла гадоўчыя, рыбалоўныя), сямейна-бытавыя (вясельныя, радзіныя, пахавальныя), грамадскія і царкоўныя.

Большасць беларускіх абрадаў старажытнага паходжання ўзніклі на агульнай усходне-славянскай глебе. Старажытная абраднасць ляжыць у аснове калядавання, масленіцы, шчадравання, абрадаў купальскай ночы і інш. Многія абрады звязаны з культам продкаў (дзяды, радаўніца), расліннасці.

Асаблівасць беларускіх абрадаў – перапляценне ў іх аграрна-бытавых, язычніцкіх і хрысціянскіх элементаў. Царква імкнулася забараніць народныя абрады або прыстасаваць іх да патрэб рэлігійнага культу, асобным абрадам вяселля, радзін, пахавання і інш.. Надаць рэлігійны змест. Абрады ў аснове сваёй захавалі народную спецыфіку і нацыянальны каларыт, суправаджаемыя песнямі, танцамі, замовамі, карагодамі, пераапрананнямі (каза, жораў, дзед і інш.). У іх прысутнічаюць элементы тэатральнага дзеяння. З імі звязана сялянска-абрадавая паэзія.

З цягам часу абрады страцілі першапачатковае значэнне, роля рэлігійных элементаў у іх паступова змяншалася, яны пераходзілі ў разрад гульняў, святочных забаў і захоўваліся пераважна ў вёсцы.

Абрады зямельныя. Цыкал замацованных звычаямі ўмоўных сімвалічных дзеянняў, звязаных з працоўным годам земляроба. Узніклі ў першабытнам грамадстве ў перыяд развіцця земляробства. У сувязі з пастаяннай паўторнасцю сельскагаспадарчых работ і прыстасованасцю іх да пэўных дат або перыядаў земляробчыя абрады прынята называць каляндарнымі. Падзяляюцца на зімовыя - звязаны са святкаваннем каляд, масленіцы, грамніц; вясновыя - гуканне вясны, першы выхад у поле; летнія – звязаны са святкаваннем купалля, зажынак, дажынак; восеньскія – са святкаваннем спаса, багача, пакроваў. Яны напоўнены песнямі, танцамі, шуткамі. Народныя традыцыі надавалі ім сваеасаблівы каларыт і нацыянальную спецывіку.

Многія элементы ў земляробчых абрадах страцілі ранейшае значэнне, бо менш звязаны з вытворчымі працэсамі, элементы міфалогіі ператварыліся ў сімвалы, характэрныя для гульняў. Новы змест і новае афармленне набылі традыцыйныя народныя абрады пачатку і заканчэння веснавых палявых работ. На змену традыцыйнай масленіцы прыйшлі Свята зімы, Праводзіны зімы.

Народныя беларускiя святы

  1. Каляды (к. 25 снежня, п. 7 студзеня)

Калі на Каляды прыгравае, быць зялёнаму году.

Калядныя святы пачыналіся з дня Божага Нараджэння — Раства. Калі першая зорка з’яўлялася на небе, уся сям’я садзілася за стол, засланы белым абрусам, пад які клалі сена. Стравы на стале былі посныя, абавязкова варылі куццю — кашу з круп. Запаліўшы свечку і памаліўшыся, пачыналі вячэраць. З гэтага дня па сяле хадзілі калядоўшчыкі — юнакі і дзяўчаты, пераапранутыя ў цыганоў, казу, жорава, кабылу. Калядоўшчыкі спявалі песні-калядкі, скакалі пад скрыпачку і бубен, у заключэнне выконвалі велічальную песню гаспадарам дома з самымі шчодрымі пажаданнямі, а ў адказ атрымлівалі пачастункі.

  1. Грамніцы, альбо Стрэчанне (к. 2 лютага, п. 15 лютага)

Грамніцы — палавіна зіміцы.

Свята сустрэчы зімы і лета. Якое надвор’е на Грамніцы, такая будзе і вясна. Пасля гэтага дня пачыналі рыхтавацца да работ у полі. У царкве ці касцёле асвячалі грамнічныя свечкі. Яны лічыліся ахоўнымі — гаспадар з дапамогай гэтых свечак «асвячаў» хату і ўсю гаспадарку, выпальваючы імі невялікія крыжыкі на дзвярах і варотах. Верылі, што грамнічныя свечкі ратуюць будовы ад удару маланкі. З грамнічнымі свечкамі тройчы абыходзілі свойскую жывёлу на свята Юр'я, іх запальвалі на засеўкі, з імі абыходзілі хаты на Іллю і Багача, сустракалі маладых на вяселлі, дзіцятка на радзінах, клалі ў руку нябожчыку, ішлі шукаць папараць-кветку на Купалле.

  1. Сырны тыдзень, або Масленка (за 8 тыдняў да Вялікадня)

Масленка, масленка, нясі сыру, масла нам, каб зімачка згасла!

Старажытнае язычніцкае свята. У гэты тыдзень праводзяць зіму. Сёння Сырны тыдзень болей вядомы як Масленка. Шмат стагоддзяў у беларусаў сыр быў самым папулярным прадуктам i сiмвалiзаваў нараджэнне новага жыцця. У гэты тыдзень дзяўчаты і хлопцы ладзілі гушканне на арэлях, коўзанне з горак на санках. Верылі, што чым вышэй узляціш на арэлях, чым далей скоцішся з горкі — тым даўжэйшы будзе лён. На Масленку ласуюцца блінамі, спяваюць масленічныя песні.

 

  1. Гуканне вясны (з 14 сакавіка)

Благаславі, Божа, вясну заклікаці, лета сустракаці!

Першае вясновае свята. Дзяўчаты збіраліся на ўзгорках (каб было бліжэй да неба) і спявалі вяснянкі — песні, у якіх клікалі вясну. Вадзілі карагоды, спальвалі пудзіла зімы, як на Масленку. Падчас спеваў вяснянак і гукальных карагодаў дзяўчаты падкідвалі ўверх печыва ў выглядзе птушак — жаўрукоў, кулікоў, буслоў, што павінна было, як і спевы, хутчэй выклікаць надыход вясны.

  1. Саракі. 

22 сакавіка, дзень, як зараз кажуць, "вясенняга раўнадзенсва". Гэты дзень лічыўся нараджэннем новага года, пачаткам абуджэння зямлі ад зімовага сну. Некалькі назваў мае ен. Найбольш распаўсюджаны - "саракі". Сення існуе некалькі тлумачэнняў, чаму менавіта так. Найбольш верагодным можна лічыць тлумачэнне, звязанае з коранем "рок" (год) - пачатак новага году. Акрамя таго, з гэтага дня пачыналі адлічваць яшчэ 40 дзен, адмечаных маразамі па начах, па заканчэнні якіх можна было пачынаць сеяць - адну з самых важных сельскагаспадарчых спраў на увесь год. Кліматычные ўмовы не дазвалялі памыліцца, пасееш рана - вымерзне, позна - высахне, і можна застацца без збожжа зімой, што было раўнаважна смерці. Таму так уважліва адносіліся нашые продкі да гэтага дню.

  1. Камаедзіца. 

Беларускае народнае свята, звязанае з сустрэчай вясны, лічыцца праявай татэмізму. Уключае ў сябе шэсце пераапранутых з удзелам мядзведзя і святочны абед, імітуюцца звычкі жывёлы. Святкуецца 24 сакавіка перад Дабравешчаннем. Назва свята паходзіць ад камоў(літаральна: есці камы) — сушаны рэпнік, аўсяны кісель, якія лічыліся ласункам лясной істоты.

  1. Дабравешчанне, або Звеставанне (к. 25 сакавіка, п.  красавіка)

На Дабравешчанне дзеўка касу не пляце, а птушка гнязда не ўе.

Нашы продкі лічылі, што ў гэты дзень прыходзіць вясна. Гэта свята прылёту бусла і ластаўкі. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць, а не стаіць. Гаспадыня падымалася раней мужа, каб выканаць абрад «развязвання сахі». Пасля абеду "гукалі вясну". Дзяўчаты збіраліся ля гумнаў і лазняў, забіраліся нават на стрэхі і спявалі вяснянкі. Разводзілі невялікія вогнішчы, вадзілі вакол іх «танкі» (карагоды). Гаспадыні пяклі печыва ў выглядзе птушак. У гэты дзень не дазвалялася працаваць.

  1. Вербніца (апошняя перад Вялікаднем нядзеля)

У гэты святочны дзень у царкве ці касцёле асвячалі галінкі вярбы, неслі іх дадому і злёгку сцябалі імі дамашніх, перш за ўсё дзетак, і прыгаворвалі:    

Не я б’ю, вярба б’е,

За тыдзень — Вялікдзень.

 Будзь здароў, як вада,

 А расці, як вярба!

 Будзь здароў на ўвесь год!                                     

Людзі верылі, што такім чынам чалавеку перадаецца моц і прыгажосць гэтага дрэва. Частку асвечаных галінак клалі за бажніцу, утыкалі ў сцены, вокны. На працягу ўсяго года асвячоныя галінкі вярбы выкарыстоўваліся: кожная гаспадыня выганяла на Юр’я сваю карову на пашу, злёгку сцябаючы па баках галінкай, з вербачкай селянін выходзіў засяваць поле, садзіць бульбу.

Вярбная галінка была патрэбная падчас першага грому. Каб не баяцца навальніцы, імкнуліся з’есці па адной пупышцы, а затым легчы на зямлю і перакуліцца. Пачуўшы грымоты, гаспадыня запальвала грамнічную свечку, а вербныя галінкі клала на падаконнік з таго боку, адкуль насоўваліся дажджавыя хмары.

Галінкі ніколі не выкідалі, а захоўвалі да наступнай Вербніцы, каб спаліць у печы і попел рассыпаць па градках.

 

  1. Вялікдзень.

Гэтае свята лічыцца найвялікшым каляндарным святам. Яно складае выключную адметнасць, самабытнасць беларускага абрадава-святочнага каляндара.На гэта свята сутракалі Новы Год па сонечнаму календару. Святкавалася ў дзень вяснавога раўнадзенства. Потым стала перасоўным ад 4 красавіка да 8 мая. Апошняя нядзеля перад святам была Вербная нядзеля. У царкву заносілі галінкі вярбы, якія асвяшчалі святой вадой. Потым прынасілі дамоў і з'ядалі па аднаму пухірку, каб абараніцца ад маланкі, а рэшткі вярбы захоўвалі да наступнай Вербніцы.

  1. Наўскі Вялікдзень.

Адзначаўся ў чысты чацвер, як частка агульнакаляндарнай традыцыі ўшанавання дзядоў. Гэтае свята больш вядома пад назвай Радауніца(Ра́даніца, Ра́дуніца, Радаўні́цкія Дзяды́, На́ві Дзень) – дзень памінаньня памерлых ва ўсходніх славянаў, на які са старажытных часоў адбываліся трапэзы на магілах бацькоў і блізкіх сваякоў. Назва Наві Дзень паходзіць ад старажытна-славянскага навь – нябожчык.

Радаўніца адзначаецца праз тыдзень пасля Вялікадня, заўжды на аўторак. Спачатку ідуць памінаць блізкіх у царкву, а потым на могілкі. І хоць існуе звычай памінальнай трапэзы, у тым ліку велікоднае яйка пакідаць «для спачылых», Праваслаўная Царква не ўхваляе гэтага звычаю, паколькі лічыцца, што памерлым патрэбна толькі малітва аб упакаеньні душы і добрыя справы ў памяць пра іх.

  1. Юр'я.

 Юр'я – традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі). Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы – заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля. На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

  1. Зялёныя святкi або Сёмуха.

Свята найвышейшага росквіту прыроды. Вядома пад назвай Сёмухі, Тройцы. Святкуецца гэтае свята на семым і восьмым тыдні пасля Вялікадня. Гэтае свята з'яўляецца гімнам маці-прыродзе, сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў і кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце. Яны – прыроднае атачэнне свята, яго вобразнасць і змест.

Некалі даўно маладыя дзяўчаты  з песнямі хадзілі ў лес. Абіралі там маладыя бярозкі і завівалі паміж сабой стужачкамі, каб атрымаліся такія ўпрыгожаныя вароцікі. Пасля праз іх праходзілі. Даследчыкі кажуць, што гэта такі архаічны сімвал таго, што жанчына ўступае ў шлюбны ўзрост і тым яднаецца з прыродай, паказвае сусвету, што яна ўжо гатовая пайсці замуж і нараджаць дзетак.

  1. Купалле.

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Гэтае свята насычана прыгожымі язычніцкімі звычаямі. Сутнасць гэтага свята засталася некранутай да нашых дзён. Увасабленнем былі ачышчальныя вогнішчы, ачалавечаны вобраз жанчыны Купалы і нават яго дочкі. Сёння згодна з праваславным календаром свята адзначаюць у ноч з 6 на 7 ліпеня, каталіцкім – 24 чэрвеня.

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў. У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку "гуляе".

Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці,  якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна давала незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету, але раздабыць яе мог толькі вельмі смелы чалавек. Пошук "папараць-кветкі" – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.

  1. Дажынкі.

Дажынкі – старажытнае народнае свята ў беларусаў, звязанае з апошнімі момантамі жніва. Суправаджалася народнымі абрадамі,танцамі, песнямі, чым былі ўдзячныя «духам нівы» за хлеб і заадно прасілі даць урадлівасць і налета.

Дажаўшы жыта, пасля абраду «завівання барады» (закручвалі пук і пакідалі яго) «для птушак» жнеі прыхарошвалі сноп кветкамі, плялі вянкі з каласоў і з песнямі ішлі ў вёску. Прыйшоўшы, аддавалі сноп гаспадарам, за што мелі смачны пачастунак ці падарункі.

Дажынкам было прысвечана шмат дажынкавых песень, якія спявалі напрыканцы жніва, вяртаючыся з поля ў вёску і на застоллі. Яны былі значна весялейшыя за жніўныя песні, бо ў апошніх спявалася пра нялёгкую працу і долю жней і іх дзяцей.

У наш час дажынкі адзначаюць як свята ўраджаю.

  1. Пакровы.

  Пакроў (Пакравы, Пакрова): 1 (14) кастрычніка — царкоўнае тлумачэнне літаральнае: пакроў (пакрывала) Божай Маці; у народнай трактоўцы паняцце атрымала больш шырокі сэнс, ахопліваючы самыя розныя прыкметы прыроды: «Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам», «...рыбу луской, дрэва карой, птаху пяром, дзеўку чапцом»; «Святэй Пакроў стагі пакрыў: першы стажок дранічкамі, другі стажок саломкаю, трэці стажок белым снегам». Гаварылі, што зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю пасля Пакрова, і да вясны ніхто не можа знайсці скарбаў. Адзначаліся ад 14 кастрычніка да 27 кастрычніка. На гэтае свята размярковываліся дні паміж дзяўчатамі, а 27 кастрычніка па надвор'ю меркавалі аб характары будучай жонкі, і называлі гэты час Дзівочым летам. Пачынаючы з гэтага свята, моладзь пачынала збірацца на вячоркі, а хатнія справы спраўляліся з песнямі.

  1. Дзяды.

  Дзяды – свята беларускага народнага календара, звязанае з памінаннем продкаў («дзядоў»). У славянскай міфалогіі «дзядамі» таксама называюць душы продкаў. У Беларусі Дзяды адзначаюцца некалькі разоў на год: масленічныя, радаўніцкія, траецкія (духаўскія), пятроўскія, змітраўскія. Галоўныя – Восеньскія Дзяды (Змітраўскія, Вялікія, Асяніны, Тоўстая вячэра, Хаўтуры), яны адзначаюцца ў лістападзе, але ў розных рэгіёнах у розныя дні (Міхайлаўскія Дзяды, Піліпаўскія Дзяды, Змітраўскія Дзяды і інш.).

У цэнтры абраду – вячэра ў памяць памерлых сваякоў. Рытуал Дзяды у найбольш архаічнай форме захаваўся толькі ў беларусаў. Кожны дзень тыдня меў сваё значэнне. Так субота мела быць днём ушанавання дзядоў, усіх памерлых. У гэты дзень кожны павінен быў успомніць лепшыя рысы прашчураў, аддаць ім належную павагу.

  1. Зімовыя святкі.

  Зімовыя святкi. Пачыналіся посля постнай куцці (6 студзеня) і завяршаліся да Вадахрышча (19 студзеня). На гэтае свята адбываліся сапраўдныя тэатралізаваныя беларускія народныя карнавалы. Пачыналіся зімовыя святкі з Каляд (7 студзеня), якія былі ў гонар зімоваго сонцазвароту і каляднага месаеду пасля Піліпаўскага посту. На гэты язычніцкі абрад наслаівалася хрысціянскае свята нараджэнне Хрыстова – свята Раства. Неад'емным рытуалам з'яўляецца ўшанаванне продкаў-дзядоў. Гэтаму прысвячалі тры ўрачыста-шанавальныя куцці: перадкалядная посная, багатая – шчодрая і вадзяная. Гэтая дзея цягнулася ад 25 снежня да 6 студзеня.

 

 

свернуть

Памятка для бацькоў па патрыятычнаму выхаванню

Паважаныя бацькі, просім Вас азнаеміцца з памяткай па патрыятычнаму выхаванню дзяцей. Спасылка

свернуть

Консультация для родителей «Растим маленького патриота и гражданина»

Необходимость воспитания подрастающего поколения в патриотическом духе продиктована глубокими изменениями в современной общественной жизни, среди которых наиболее негативную окраску имеют разобщенность, оторванность людей от своих культурных традиций, европеизация с модой на все иностранное и с неприязнью к отечественному. Поэтому так важно знакомить детей с традициями нашего народа и прививать любовь и ответственное отношение к Родине, семье и соотечественникам. Важно воспитывать в детях желание сохранять и обогащать наследие своей страны.

  Каким образом привить ребенку патриотические чувства? Ответ прост: через любовь к Родине, которую нужно воспитывать. Вам в этом помогут советы ниже.

  1. Рассказывайте ребенку о своей стране только хорошее. Дети подражательны и впитывают услышанные слова, как губка, поэтому могут многое перенимать у своих родителей, в том числе чувство патриотизма.
  2. Рассказывайте о тяжелых временах и испытаниях, которые с достоинством пережили наши предки. Приводите в пример дедушек и бабушек, так или иначе участвовавших в Великой Отечественной войне, их фронтовые и трудовые заслуги.
  3. Знакомьте ребенка с памятными и историческими достопримечательностями своей страны. Чем чаще родители    будут ходить всей семьей в музеи, на выставки, патриотические концерты, тем чаще их дети, повзрослев, будут посещать подобные места/
  4. Будьте оптимистами.Чем больше родители будут выказывать недовольство жизнью, тем в большей степени их дети будут склонны к подобным негативным эмоциям впоследствии.
  1. Поощряйте активность ребенка, ведь именно с нее часто начинается активный патриотизм. Объясните, что для семьи и общества личные успехи вашего ребенка могут оказаться очень важными.
  2. Совместный просмотр познавательных передач, фильмов, мультфильмов о героях Отечествас обсуждением увиденного всей семьей могут существенно помочь воспитать в ребенке патриота с гордостью за свой народ и чувством долга перед Родиной. 
  3. Учите бережному отношению к вещам, книгам, игрушкам. Расскажите о том, какими стараниями людей была создана та или иная вещь. Объясните, в чем заключается их ценность. Например, важно бережно относится к книгам не только из-за их обложки, но и содержания.
  4. Учите уважительному отношению к хлебу.Поделитесь фактами из истории родной страны о голодных временах, когда хлеб был на вес золота для многих людей. Расскажите, сколько труда нужно приложить, чтобы вырастить пшеницу и создать из неё хлеб. Объясните, что хлеб нельзя выбрасывать, но можно покрошить его птицам. Покормите птиц вместе с ребенком во дворе или парке, зимой смастерите кормушку и понаблюдайте за пернатыми, которые будут прилетать и лакомиться хлебными крошками. Также остатки хлеба можно высушить, приготовить сухарики.
  5. Пусть ребёнок узнает о вашей профессии, о том, какие профессии бывают и какую пользу от них получает общество. Обсудите варианты работы, подходящей для ребёнка в будущем.
  6. Поиграйте в игру на поиск интересных и примечательных вещей в увиденном, гуляя на улице с семьёй.Например, задавайте вопросы: «Как думаешь, для чего устроены бордюры вдоль дорог?», «Почему у светофора такие цвета? Что они могут значить?». Это помогает развить наблюдательность и создать представление об окружающем, сформировать интерес к родному двору, району, умение постоянно находить что-то новое в привычном окружении.  Дома предложите малышу нарисовать то, что он сегодня увидел.
  7. Прививайте любовь к родной природе.Зимой выбирайтесь за город, катайтесь на санках и лыжах, в тёплые времена года – на велосипеде. Ходите в пешие походы в лес, любуйтесь красотой природы. Учите беречь лес, предостерегая от пожаров и разбрасывания мусора. Общение с природой помогает формировать в человеке отзывчивость и чуткость.
  8. Занимайтесь всей семьёй благоустройством и озеленениемулицы, на которой вы живете.
  9. Расширяйте чувство сознательности в ребенке, помогая правильно давать оценку собственным поступкам и поступкам окружающих.
  10. Приучайте ребёнка вести себя примерно в общественных местахи поддерживать порядок.
  11. Поощряйте занятия народной культурой(фольклором, декоративно-прикладным искусством и прочими видами народно-патриотической деятельности). К фольклору относятся народные песни и игры, сказки, загадки, поговорки, хороводы. Таким образом происходит приобщение ребенка к общечеловеческим нравственным ценностям.
  12. Участвуйте всей семьей в торжествах по случаю национальных праздников, развивая тем самым чувство принадлежности к большой семье.

свернуть